Суд у ЗША пацвердзіў, што асноўнае месца жыхарства сына Азаранкі — Беларусь

Суд у ЗША пацвердзіў, што асноўнае месца жыхарства сына Азаранкі — Беларусь

Суд у ЗША пацвердзіў, што асноўнае месца жыхарства сына Вікторыі Азаранкі — Рэспубліка Беларусь, а асноўны апякун Леа Аляксандра — яго маці. У мінулым годзе такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Мінска.

Як вядома, Леа Аляксандр нарадзіўся ў ЗША ў снежні 2016 года. У пачатку лета 2017-га Вікторыя развіталася з бацькам хлопчыка амерыканцам Білі Макігам. Пасля гэтага ён абвінаваціў беларуску ў выкраданні дзіцяці. Каліфарнійскі суд забараніў бацькам вывозіць сына за межы штату да таго часу, пакуль не будзе прынятае рашэнне. У выніку Азаранка была вымушаная спыніць удзел у спаборніцтвах, каб не пакідаць сына. Перад гэтым яна вярнулася на корт і пачала паспяхова выступаць, вяртаць страчаныя пазіцыі. З-за суда тэнісістка не гуляе дагэтуль, прапускае шматлікія турніры.

Як інфармуе партал tut.by, беларускі суд вырашыў спрэчныя пытанні ў справе аб апецы над хлопчыкам на карысць Вікторыі яшчэ да пачатку яе разгляду ў ЗША. Макіг мае права бачыць сына ў парадку, які вызначыў суд. Прадстаўнікі амерыканца спрабавалі абскардзіць гэтае рашэнне ў Мінскім гарадскім судзе, але апеляцыйная скарга была адхілена. Таксама Білі Макіг прасіў каліфарнійскі суд не ўлічваць рашэнне беларускага суда. Аднак і тут яго чакала няўдача — рашэнне Ленінскага суда Мінска было зацверджана. У амерыканца ёсць яшчэ тры тыдні, каб падаць скаргу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі