Вы тут

Суд у Маскве не арыштаваў Юрыя Баранчыка, ён можа выйсці на волю

Юрый Баранчык. Фота з сацсетак.

Суд у Маскве не арыштаваў Юрыя Баранчыка, ён можа выйсці на волю, інфармуе сайт regnum.ru. Шэфа-рэдактара ​​Аналітычнай рэдакцыі расійскага інфармацыйнага агенцтва REGNUM затрымалі 15 сакавіка на запыт Следчага камітэта Беларусі. Баранчыку, беларускаму грамадзяніну, пагражала эстрадыцыя ў нашу краіну і ён папрасіў палітычнага прытулку ў Расіі, падаў хадайніцтва на імя Уладзіміра Пуціна

Аднак Дарагамілаўскі раённы суд Масквы 16 сакавіка адмовіў у задавальненні хадайніцтва міжраённага пракурора аб заключэнні Юрыя Баранчыка пад варту. Аргументы абвінавачання (Следчага камітэта Беларусі) былі прызнаныя неабгрунтаванымі. Як вядома, Баранчыка аб'явілі ў вышук пасля таго, як выявілася яго датычнасць да супрацьпраўнай дзейнасці Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнкі, аўтараў агенцтва REGNUM, затрыманых у Беларусі ў снежні мінулага года. Ім выставілі абвінавачанні па ч. 3 арт. 130 КК ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, здзейсненае групай асоб").

У выніку, пасля заканчэння тэрміну затрымання Юрыя Баранчыка могуць выпусціць на волю.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

На фэсце "Рок за Баброў". Фота прадастаўлена арганізатарамі фестываля.