Баранчык, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь, напісаў Пуціну

Баранчык, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь, напісаў Пуціну

Шэф-рэдактар ​​Аналітычнай рэдакцыі расійскага інфармацыйнага агенцтва REGNUM беларускі грамадзянін Юрый Баранчык папрасіў палітычнага прытулку ў Расіі. Ён падаў хадайніцтва на імя Уладзіміра Пуціна, інфармуе regnum.ru.

Як паведамляла Еўрарадыё, Баранчык быў затрыманы ў Маскве 15 сакавіка расійскімі паліцэйскімі на запыт Следчага камітэта Беларусі. Вырашаецца пытанне пра яго экстрадыцыю ў нашу краіну, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

Як вядома, у снежні мінулага года ў нашай краіне затрымалі траіх аўтараў REGNUM. За беларусафобскія артыкулы Дзмітрыю Алімкіну, Юрыю Паўлаўцу і Сяргею Шыптэнку выставілі абвінавачанні па ч. 3 арт. 130 КК ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, здзейсненае групай асоб"). Падчас расследавання гэтай справы высветлілася, што да яе мае непасрэднае дачыненне Юрый Баранчык, яго аб'явілі ў вышук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі