Баранчык затрыманы ў Маскве на запыт Следчага камітэта Беларусі

Баранчык затрыманы ў Маскве на запыт Следчага камітэта Беларусі

Шэф-рэдактар ​​Аналітычнай рэдакцыі расійскага інфармацыйнага агенцтва REGNUM Юрый Баранчык затрыманы ў Маскве на запыт Следчага камітэта Беларусі. Вырашаецца пытанне пра яго экстрадыцыю ў нашу краіну, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Пра затрыманне Баранчыка ў расійскай сталіцы стала вядома раніцай 15 сакавіка. Яго калегі адразу заявілі, што затрыманне адбылося з ініцыятывы ўладаў Беларусі. Як вядома, у снежні 2016-га ў нашай краіне затрымалі траіх аўтараў REGNUM. За беларусафобскія артыкулы Дзмітрыю Алімкіну, Юрыю Паўлаўцу і Сяргею Шыптэнку выставілі абвінавачанні па ч. 3 арт. 130 КК ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, здзейсненае групай асоб").

Следчы камітэт інфармуе, што падчас расследавання гэтай крымінальнай справы высветлілася датычнасць да супрацьпраўнай дзейнасці Юрыя Баранчыка, грамадзяніна Беларусі, які стала жыве ў Маскве. Следчы вынес пастанову аб заключэнні яго пад варту і аб'яўленні ў вышук. У рамках аперацыі "Вышук" яго і затрымалі расійскія паліцэйскія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі