Вы тут

Суд у Кіеве адпусціў Пятра Парашэнку пад асабістае абавязальніцтва

Пётр Парашэнка (у цэнтры) на судзе / УНІАН

Суд у Кіеве вырашыў не арыштоўваць экс-прэзідэнта Пятра Парашэнку, а адпусціць пад асабістае абавязальніцтва, паведамляе hromadske.ua. Ён будзе вымушаны здаць пашпарт.

Каля суда адбыліся сутычкі прыхільнікаў Парашэнкі з праваахоўнікамі.

Парашэнку вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе і фінансаванні тэрарызму. Нагодай стала тое, што ўкраінскія ўлады куплялі вугаль у так званых "ДНР" і "ЛНР".

У якасці меры стрымання пракуроры прапаноўвалі два месяцы арышту або заклад у 1 мільярд грыўняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.