Суд па справе палітвязня Мікалая Дзядка прызначаны на 3 лістапада

Суд па справе палітвязня Мікалая Дзядка прызначаны на 3 лістапада

Судовае слуханне па справе Мікалая Дзядка пачнецца ў сераду, 3 лістапада, у 10.00, паведамляюць праваабаронцы.

Справу будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд. Аляксандр Дзядок, бацька Мікалая, просіць усіх неабыякавых людзей падтрымаць ягонага сына. 

32-гадовага анархіста і палітвязня Мікалая Дзядка затрымалі ў лістападзе мінулага года на канспіратыўнай кватэры ў пасёлку Сасновы ў Асіповіцкім раёне. Мікалая абвінавачваюць у закліку да захопу ўлады, незаконных дзеянні з гаручымі рэчывамі, арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Праваабаронцы паведамлялі, што пасля затрымання актывіста катавалі: лупцавалі дубінкай, электрашокерам білі па пятках, пагражалі згвалтаваннем. У Дзядка патрабавалі назваць паролі і адміністратараў тэлеграм-каналаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі