Суд над Касінеравым: Фатаграфавацца з гарадавым можна, але так, каб не зневажаць

Суд над Касінеравым: Фатаграфавацца з гарадавым можна, але так, каб не зневажаць

На судзе над Вячаславам Касінеравым дапыталі сведкаў — міліцыянтаў, якія яго затрымалі пасля перформансу са скульптурай гарадавога. 

Нагадаем, хлопец накінуў пятлю на шыю скульптуры. За гэта яго вінавацяць у хуліганстве. Максімальнае пакаранне, якое пагражае Касінераву, — тры гады пазбаўлення волі. Суд над ім ідзе ў Маскоўскім судзе Мінска. 

На судзе Касінераў патлумачыў, што свой перформанс учыніў пасля звестак пра масавыя затрыманні грамадскіх актывістаў. 

На судзе дапыталі міліцыянта Рамана Семяненку і вайскоўца ўнутраных войскаў Дзмітрыя Булгака, якія затрымалі актывіста пасля перформансу, перадае Радыё "Свабода".

Паміж адвакатам і Булгаком адбыўся наступны дыялог:

— А якія менавіта дзеянні абвінавачанага былі правапарушэннем?

— Тое, што ён накінуў пятлю. Нічога нельга наклейваць, накідваць.

— А фатаграфавацца са скульптурай можна?

— Можна, але так, каб не зневажаць.

— А дзе гэта напісана? Адкуль звычайнаму мінаку гэта ведаць?

Сведка пацвердзіў, што папераджальнай шыльдачкі або агароджы каля помніка няма. Таксама ён сказаў, што Касінераў пры затрыманні не супраціўляўся і нічога не выкрыкваў, таму чапляць на яго кайданкі не было патрэбы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі