Суд дазволіў аўтару “Новой газеты” выехаць з Расіі ў трэцюю краіну

Суд дазволіў аўтару “Новой газеты” выехаць з Расіі ў трэцюю краіну

Суд дазволіў аўтару “Новой газеты” Алі Ферузу выехаць з Расіі ў трэцюю краіну. Яму пагражала дэпартацыя ва Узбекістан. А там, паводле яго слоў, катаванні і пераслед.

Феруз нарадзіўся ў Расіі, але з’яўляецца грамадзянінам Узбекістана. Яго маці і брат жывуць у РФ. Некалькі гадоў таму малады чалавек згубіў дакументы. Атрымаць у Расіі прытулак ці статус уцекача ў яго не атрымалася. У жніўні 2017-га Алі Феруза затрымалі. Басманны суд Масквы прызнаў яго вінаватым у парушэнні рэжыму знаходжання ў Расіі і пастанавіў дэпартаваць замежніка на радзіму. Аднак Еўрапейскі суд па правах чалавека запатрабаваў гэтага не рабіць, паколькі будзе разглядаць справу. У выніку Маскоўскі гарадскі суд прыпыніў рашэнне аб дэпартацыі, Феруз знаходзіцца ў Спецыяльнай установе часовага ўтрымання замежных грамадзян.

24 студзеня Вярхоўны суд Расіі адмяніў рашэнне аб дэпартацыі і адправіў справу на перагляд. 2 лютага Маскоўскі гарадскі суд змяніў рашэнне Басманага суда і Феруз мае права падаць заяву аб выездзе ў трэцюю краіну (выехаць самастойна яму не дазволілі). Найхутчэй гэта будзе Германія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі