Суд адпусціў Ганну Паўлікаву з "Новай велічы" пад хатні арышт

Суд адпусціў Ганну Паўлікаву з "Новай велічы" пад хатні арышт

Дарагамілаўскі раённы суд Масквы адпусціў пад хатні арышт фігурантку справы "Новай велічы" 18-гадовую Ганну Паўлікаву, піша расійская "Новая газета". Пад хатнім арыштам дзяўчына застанецца да 13 верасня.

Паручальнікамі Паўлікавай выступілі журналіст Мікалай Сванідзэ, кіраўнік Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева, праваабаронца Леў Панамароў, а таксама экс-дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў, дэпутаты Сяргей Шаргуноў і Валерый Рашкін ды іншыя.

Напярэдадні ў Маскве прайшоў "Марш маці" ў падтрымку Паўлікавай і яшчэ адной фігуранткі справы 19-гадовай Марыі Дубовік. Паводле інфармацыі паліцыі, у акцыі прынялі ўдзел ад 200 да 500 чалавек: яны прайшлі маршам і ўсклалі цацкі бліз уваходу ў будынак Вярхоўнага суда.

Справа "Новай велічы" з'явілася сёлета ў сакавіку. Расійскія сілавікі затрымалі ўсіх дзесяцярых чальцоў арганізацыі і абвінаваціла ў стварэнні экстрэмісцкай суполкі з мэтай захопу ўлады і змены канстытуцыйнага ладу ў Расіі. Як сведчаць расійскія СМІ, насамрэч арганізацыя, куды ўваходзілі маладыя людзі, паспела адзначыцца толькі антыпуцінскімі ўлёткамі ды ўдзелам у апазіцыйных акцыях. Сваю яны правесці не паспелі. 

Выдаў "Новую веліч" нейкі Руслан Д., які ў матэрыялах справы праходзіць як сведка. Удзельнікі "Новай велічы" і іх адвакаты падазраюць, што гэта аператыўнік пад прыкрыццём. Ён і аператыўнік Максім Растаргуеў, які таксама ўступіў у арганізацыю, фактычна займаліся правакацыяй, ведучы ў ёй актыўную арганізацыйную дзейнасць, кажуць адвакаты.

У зняволенні здароўе 18-гадовай Паўлікавай істотна пахіснулася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі