Сучасная беларуская тапаніміка: у Віцебску з’явіцца Эканамічная вуліца

Гэтыя назвы — плён фантазіі дэпутатаў мясцовага гарсавету, якія давалі найменні геаграфічным аб’ектам на новай пляцоўцы свабоднай эканамічнай зоны “Віцебск” у Журжава.


Таксама, відаць, як напамін пра аэрадром “Віцебск-Паўночны”, які калісьці тут існаваў, яшчэ некалькі новых вуліц будуць мець назвы — Аэрадромная, Узлётная і Штурманская, інфармуе сайт “Народныя навіны Віцебска”.