Стывен Кінг завёў акаўнт у Twitter

"Мой першы твіт. Больш не цнатлівы. Будзьце велікадушнымі", — напісаў Кінг.


Памочніца пісьменніка Марша Дзіфіліпа пацвердзіла ў інтэрв'ю Associated Press сапраўднасць акаўнта і дадала, што ўгаварылі Кінга на такі крок у яго выдавецтве Scribner.


Раней "Кароль жахаў" актыўна карыстаўся Facebook. Наконт Twitter Кінг папярэджвае прыхільнікаў, што будзе з'яўляцца там рэдка. Праўда, такая перспектыва зусім не пужае аматараў творчасці пісьменніка. За некалькі дзён на Twitter Стывена падпісалася 85 тысяч чалавек.

Фота: 7kingdoms.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі