Вы тут

Стыхійны мемарыял каля метро "Пушкінская" знік, але мінчукі зноў нясуць кветкі

Так выглядаў стыхіны мемарыял 11 жніўня / Еўрарадыё

Бліз станцыі метро "Пушкінская" каля выхаду да кінатэатра "Аўрора" за ноч прыбралі кветкі са стыхійнага мемарыялу. Аднак мінчукі зноў нясуць кветкі да месца гібелі дэманстранта. 

"Я такога нахабства сёння раніцай не чакаў пачуць, убачыць. Як зрабілі з гэтым мемарыялам, які тут быў учора на працягу дня і ўвечары? Я салідарны з людзьмі, якія выходзяць. Тут усё было выслана кветкамі. Сёння ўсё пачышчана, нічога няма. Гэта звышнахабства", — заявіў журналістам TUT.by мінчук Юрый.

Кветкі і свечкі ляжаць таксама на парапеце яшчэ аднаго выхаду з "Пушкінскай" — у бок вуліцы Берута.

11 жніўня мінчукі цэлы дзень неслі кветкі да станцыі метро "Пушкінская". Напярэдадні тут падчас акцыі пратэсту загінуў чалавек. 

Паводле версіі МУС, мужчына спрабаваў кінуць нейкае выбуховае прыстасаванне ў міліцыянтаў, а яно выбухнула ў руцэ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.