Стваральнік "Маскі" здыме ў Балівудзе фільм пра індыйскага Супермена

Галівудскага рэжысёра Чака Расела запрасілі ў Балівуд для здымак фантастычнага фільма "Хануман".
Сюжэт карціны будзе будавацца вакол індыйскага супергероя, які валодае здольнасцю лётаць над горамі і хмарачосамі.

Ён імкнецца абараніць увасабленне бога на Зямлі Раму ад магутнага дэманічнага кіраўніка Ланкі Раваны. Ролі Рамы і Раваны ўжо пагадзіліся сыграць галівудскія зоркі Кіану Рыўз і Гэры Олдман.

Роля самога Ханумана, які ў "Рамаяне" апісваецца як чароўная малпа, сын бога ветру Ваю і апсары Пунджысталы, прапанаваная зорцы Балівуда Аамір Хану, паведамляе The Times Of India.

Рэжысёр Чак Расел вядомы па такіх фільмах як “Маска” і "Цар Скарпіёнаў".

Мяркуецца, што здымкі карціны пачнуцца на тэрыторыі Індыі ўжо ў канцы 2009 года. Далей здымачная група пераедзе ў ЗША, дзе будзе працаваць у павільёнах адной з галівудскіх студый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі