Студэнты абвінавачваюць выкладчыка БДМУ, што ён кідаўся слоікамі ў пратэстоўцаў

Марш раёнаў у Мінску / Еўрарадыё
Марш раёнаў у Мінску / Еўрарадыё

22 лістапада ў Мінску праходзіў Марш раёнаў. Ва Уруччы сабралася прыстойная калона. Калі яна праходзіла па вуліцы Гарадзецкай, хтосьці з вышыні кінуў у людзей некалькі шкляных слоікаў.

Слоікі пустыя, літровыя

— Там нейкі ненармальны спачатку кінуў адзін слоік на газон, а потым прыцэліўся і ўжо да тратуара дакінуў — мог і трапіць, — расказвае Еўрарадыё відавочца сітуацыі.

Студенты обвиняют преподавателя БГМУ, что он бросался банками в протестный марш

Яшчэ адна дзяўчына кажа, што слоік разбіўся проста ля яе ног:

— У нейкі момант людзі пачалі крычаць, каб адышлі. Першы слоік упаў і разбіўся на газоне, а два іншыя ўжо даляцелі да асфальту. Цудам ніхто не пацярпеў, там былі дзеці.

Слоікі былі пустыя, літровыя.

— Ён скідаў іх і хаваўся адразу. Ад шоку я не паспела дастаць тэлефон і гэта сфатаграфаваць, — працягвае яна.

Студенты обвиняют преподавателя БГМУ, что он бросался банками в протестный марш

Неўзабаве ў ТГ-канале "Рупор БГМУ" напісалі, што слоікі ў пратэстоўцаў кідаў Ніл Ткачэнка — выкладчык кафедры паталагічнай фізіялогіі медуніверсітэта:

— Ён скінуў не менш за тры слоікі з вышыні прыкладна дзясятага паверха людзям на галовы. Яго кватэра была распазнана суседзямі і жыхарамі Уручча. Ён быццам бы ўжо не першы раз там буяніць. Паколькі дзясяты паверх, то там ва ўсіх былі розныя паказанні, каго яны там убачылі. Многія сышліся на лысіне, — расказаў Еўрарадыё адміністратар "Рупора БГМУ".

"Як бы не злаваць гэты натоўп раз'юшаных"

Ніл Ткачэнка не хавае сваіх палітычных поглядаў. 13 жніўня ён апублікаваў "УКантакце" запіс "ЛЮБІМУЮ НЕ АДДАЮЦЬ!!! З Днём ВЫБАРАЎ нашага ПРЭЗІДЭНТА!!!".

Студенты обвиняют преподавателя БГМУ, что он бросался банками в протестный марш

— Выбар мае права рабіць кожны. Свайго прэзідэнта выбіраць, свае палітычныя перавагі выбіраць. Гэта не забаронена ў краіне. Што ў гэтым такога? — расказвае Еўрарадыё Ніл Ткачэнка.

Ён кажа, што не кідаў слоікі ў пратэстоўцаў.

— Так, я жыву па гэтым адрасе. Але ў той дзень я быў на Нямізе. У "Тэлеграме" так адлюстравалі ўсё... Але яны і самі ведаюць, што я ў царкву хаджу, у кафедральны сабор. У той дзень і ў той час я быў на службе, а потым дабіраўся са службы дадому.

Як на мяне, дык лепш гэту гісторыю наогул не капаць, каб як бы не злаваць гэты натоўп раз'юшаных. Яны ж, бачыце, выступаюць ва ўсіх мітынгах, масава. І каб не злаваць іх, можа, і не варта ў гэтым разбірацца?

Студенты обвиняют преподавателя БГМУ, что он бросался банками в протестный марш
Ніл Ткачэнка ў другім шэрагу справа

Ткачэнка кажа, што адміны "Рупора БГМУ" злыя на яго і цяпер не прапускаюць выпадку ўкалоць або патроліць.

— Я там адзін раз паспрачаўся, выказаў сваю пазіцыю. Гэта было адзін раз. Я даўно падпісаны на гэты паблік. Хутчэй за ўсё, гэта ўсё ўзаемазвязана. Яны і тады пачалі, як толькі я напісаў каментар, яны пачалі капаць маю біяграфію, паліваць брудам. Нават капнулі са студэнцтва, якія я там даклады пісаў і якое што.

Ці мог Ніл Ткачэнка кідаць слоікі ў пратэстоўцаў?

Былыя аднагрупнікі і калегі Ніла кажуць, што ён стварае ўражанне канфліктнага чалавека: "У яго сапраўды нешта не так. Гэта было відаць яшчэ падчас вучобы. А цяпер што творыць, жах", — расказала Алена, якая вучылася з ім ва ўніверсітэце.

— Нам давялося папрацаваць разам. Яго размеркавалі ў бальніцу, дзе я працую. І нічога добрага пра яго сказаць я не магу. Абсалютна дзіўны чалавек. Лянівы і безадказны. Праславіўся паклёпамі на нас усіх. Ён нават запэцкаў чымсьці маю шафку, — расказвае былая калега Ніла. — Ён уладкаваўся ў паліклініку, а праз некалькі тыдняў быў звольнены. Пасля гэтага стаў выкладчыкам у БДМУ. Яго сястра казала, што ён звольніўся праз тое, што мы яго крыўдзілі.

Студенты обвиняют преподавателя БГМУ, что он бросался банками в протестный марш
Сястра Вольга / фота з сацыяльных сетак

Мы датэлефанаваліся да сястры Ніла Вольгі. Яна кажа, што ўся гэта гісторыя — паклёп.

— Мне, вядома, непрыемна было гэта чытаць. Гэта поўная няпраўда. Магчыма, гэта студэнты, якія незадаволеныя былі дрэннымі адзнакамі, пачалі гэта распаўсюджваць. Разумееце, сярод пратэстоўцаў ёсць добрыя людзі, ёсць і не вельмі. Але як можна так пісаць у інтэрнэце, выкладваць асабістую інфармацыю, навошта? Я была вельмі здзіўленая. І Ніл быў засмучаны. Чаму нельга было падумаць пра маці, сваякоў, знаёмых?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі