Студэнтка з Тайваню расстраляла дэкана кулямі з уласных слёз (відэа)

Студэнтка з Тайваню расстраляла дэкана кулямі з уласных слёз (відэа)

Студэнтка Акадэміі дызайна ў галандскім Эйндховене вырашыла ператварыць уласныя слёзы ў зброю. Гэтая дзяўчына, якую завуць І Фей Чэн, прыехала ў Нідэрланды з Тайваню і цяжка перажывала жорскія дэдлайны падчас падрыхтоўкі да экзаменаў. Часам яна плакала з-за няўдачаў.

У выніку І Фей Чэн спраектавала пісталет, які страляе слязмі: прылада збірае слёзы ў сіліконавую капсулу, замарожвае іх і ператварае ў кулі. На выпускным экзамене дзяўчына стрэліла імі ў дэкана, які не пацярпеў. Праца мела такі поспех, што яе выставілі на Галандскім тыдні дызайну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі