Студэнтаў-замежнікаў у Беларусі за апошнія 10 гадоў стала больш у 3 разы

За апошнія 10 гадоў колькасць студэнтаў-замежнікаў павялічылася ў Беларусі ў 3 разы. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно. Па словах чыноўніка, вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Беларусі з 1961 па 2007 год скончылі больш за 53,5 тыс. замежнікаў з больш як 100 краін свету. У цяперашнім навучальным годзе ў нашай краіне навучаюцца больш за 7 тыс. замежных студэнтаў з больш за 70 краін міру.

У Беларусі платныя адукацыйныя паслуі замежнікам ажыццяўляе 51 установа адукацыі. Беларускія ўніверсітэты падтрымліваюць партнёрскія адносіны з навуковымі арганізацыямі і ўніверсітэтамі 57 краін свету.Найбольш буйнымі партнёрамі ВНУ з'яўляюцца Расея, Польшча, Украіна, Нямеччына, Кітай.

Амбасада Беларусі ў Расійскай Федэрацыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі