Вы тут

Студэнцкія актывісты знялі серыю ролікаў пра Балонскі працэс (відэа)

Студэнты и былыя выпускнікі запусцілі серыю ролікаў пра Балонскі працэс, каб патлумачыць, што гэта такое. Пакуль выйшлі дзве серыі, дзе выдуманы персанаж Містар Балонь расказвае, як працуе ўніверсітэцкая аўтаномія і ў чым якасць адукацыі.

"Беларусь уступіла ў Балонскі працэс 14 траўня 2015 года, але сур'ёзных рэформ у краіне так і не адбылося", — адзначаюць стваральнікі роліка.

Такім чынам яны хочуць натхніць і адміністрацыю ўніверсітэтаў, і студэнтаў на пазітыўныя змены.

Балонскі працэс — гэта "працэс збліжэння і гарманізацыі сістэм вышэйшай адукацыі краін Еўропы з мэтай стварэння адзінай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі". Беларусь далучылася да Балонскага працэсу толькі з другой спробы.