Стратэгія пераменаў: ці патрэбная яна сёння беларусам — эфір з Бекішам

Яраслаў Бекіш / фота з архіва

Яраслаў Бекіш / фота з архіва

У канцы мінулага года Офіс Святланы Ціханоўскай агучыў сваё бачанне рэформаў і зменаў у жыцці Беларусі падчас пераходнага перыяду — Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. А ў першыя дні 2024 года распачалі кампанію па грамадскім абмеркаванні Стратэгіі. І хоць на першы погляд справа выглядае заўчаснай, бо перамогі над лукашэнкаўскім рэжымам не відаць, яна неабходная. Бо лепш быць гатовым да раптоўных зменаў.

Ці сапраўды ўжо цяпер варта думаць і распрацоўваць глабальную стратэгію будучага перафарматавання і перабудовы дзяржавы? Якую стратэгію беларусам варта абраць у выпадку, калі гэта не стратэгія пераменаў? Якіх наступстваў нам варта чакаць у выніку адтэрмінаванай на няпэўны час перамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады, кіраўнік рады міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”, сузаснавальнік таварыства “Зялёная сетка”, спецыяліст па разумных гарадах Яраслаў Бекіш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі