Вы тут

Страта незалежнасці — як хутка гэта можа здарыцца? Эфір з Мілінкевічам

Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё

Рэпрэсіі і вынішчэнне рэшткаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не спыняюцца. Штодня з’яўляюцца навіны пра чарговыя затрыманні, прысуды і катаванні ў турмах. У той жа час Лукашэнка працягвае гаварыць пра перамогу над пратэстамі і апелюе да нейкіх сацапытанняў, якія паказваюць падтрымку рэжыму з боку беларусаў. 

Чаму рэпрэсіўная машына не спыняецца і як далёка гатовы зайсці беларускі рэжым у сваім “святкаванні перамогі” над пратэстамі? Ці сапраўды Лукашэнка гатовы ахвяраваць незалежнасцю Беларусі? Перамовы з рэжымам — ці магчымыя яны сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы лідар Руху “За свабоду”, экс-кандыдат у прэзідэнты ў 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.