Столінцам за пахуданне абяцаюць грошы

Як паведамляе інтэрнэт-партал “Медыя-Палессе”, Столінскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс абвясціў конкурс “Пахудаем разам”. Яго мэта — прыцягнуць грамадзян да здаровага ладу жыцця. 22 студзеня ўсе ахвочыя пройдуць папярэдняе ўзважванне і атрымаюць парады спецыялістаў. А 22 лютага удзельнікі конкурсу павінны яшчэ раз стаць на вагі, каб выявіць пераможцу.



Арганізатары мерапрыемства абяцаюць за 1-е месца ўзнагароду ў 1 мільён рублёў, за 2-е — 700 тысяч рублёў, а за 3-е — 500 тысяч рублёў. Пры гэтым худзець патрэбна натуральным чынам, без ужывання стымулюючых прэпаратаў.



Фота — gyvyve.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі