Стэнаграфістка з трыбуны Кангрэса ЗША нагадала пра д'ябла і масонаў (відэа)

Падчас абвяшчэння вынікаў галасавання яна паднялася на трыбуну і стала выкрыкваць у адключаны мікрафон фразу з Евангелля ад Матфея: "Ніхто не можа служыць двум гаспадарам".



Затым яна распавяла кангрэсменам пра д'ябла і пра тое, што ЗША заснавалі масоны — праціўнікі Бога. Яны ж, па словах Рэйды, напісалі амерыканскую канстытуцыю. Менавіта з гэтай нагоды яна і прыгадала цытату з Евангелля. "Самая вялікая хлусня заключаецца ў тым, што гэтая нацыя не ходзіць пад Богам. Ніколі гэтага не было і ніколі не будзе", — прыводзіць словы Рэйды New York Daily News.

Усё скончылася тым, што жанчыну вывела ахова. Тая супраціўлялася і заклікала яе не чапаць.

Кангрэс ЗША прагаласаваў за бюджэтны кампраміс

Бюджэтны крызіс каштаваў ЗША 24 мільярды долараў
 

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі