Стаўка рэфінансавання ў верасні не зменіцца

Такое рашэнне было прынятае праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі 10 верасня.



У Нацбанку адзначылі, што падтрыманне нязменнай стаўкі рэфінансавання ў ліпені і жніўні 2013-га дазволіла аднавіць прырост тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва, паменшыць попыт на замежную валюту з боку насельніцтва і прадпрыемстваў, а таксама спрыяла далейшаму запаволенню інфляцыйных працэсаў, інфармуе БЕЛТА.



Нагадаем, апошні раз Нацбанк зніжаў стаўку рэфінансавання 10 чэрвеня — на 1,5 працэнтнага пункта да 23,5%.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі