Стаўка рэфінансавання ў 2017 годзе запланавана на ўзроўні 15-17%
![Стаўка рэфінансавання ў 2017 годзе запланавана на ўзроўні 15-17%](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/stauka-1509.jpg.webp?itok=9hrM6zrw)
Беларускія ўлады плануюць у 2017 годзе зніжаць стаўку рэфінансавання. Такія намеры агучыў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, перадае БЕЛТА. На пасяджэнні разглядаюцца праекты законаў "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь" і "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год".
У прыватнасці, у 2017 годзе стаўка рэфінансавання запланаваная на ўзроўні 15-17%. На сёння яна складае 18%. На пачатку года стаўка рэфінансавання складала 25%, 1 красавіка была зніжаная да 24%, 1 траўня — да 22%, 1 ліпеня — да 20%.