Стаў вядомы яшчэ адзін сапернік беларускіх хакеістаў у кваліфікацыі Алімпіяды

Стаў вядомы яшчэ адзін сапернік беларускіх хакеістаў у кваліфікацыі Алімпіяды

Стаў вядомы яшчэ адзін сапернік беларускіх хакеістаў у кваліфікацыі Алімпіяды 2018 года. Гэта — зборная Польшчы, якая ў перадкваліфікацыйным турніры па булітах абыграла венграў — 1:0, інфармуе "Прессбол".

Як вядома, кваліфікацыйны турнір (група D) пройдзе ў Мінску 1-4 верасня 2016 года. Акрамя палякаў, сапернікамі беларусаў будуць зборныя Славеніі і Даніі. Адзначым, што беларуская зборная займае ў сусветным рэйтынгу 9-е месца, славенцы — 14-е, датчане — 15-е, палякі — 22-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі