Стаў вядомы склад жаночай зборнай Беларусі па біятлоне на эстафету

Стаў вядомы склад жаночай зборнай Беларусі па біятлоне на эстафету

Стаў вядомы склад жаночай зборнай Беларусі па біятлоне на эстафету ў Рупольдынгу на пятым этапе Кубка свету. Яна пройдзе ў суботу, 19 студзеня, пачатак у 16:30. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5". Гэта будуць 4 па 6 км.

Замест Ірыны Кручынкінай выступіць яе сястра Алена, якая добра сябе зарэкамендавала падчас спрынтарскай гонкі (сярод беларусак у яе быў найлепшы вынік — 23-е месца). Першы стартавы нумар у Дынары Алімбекавай, другі — у Алены Кручынкінай. Далей — Ганна Сола і Ірына Крыўко. Такі расклад нязвыклы. Крыўко выдатна выступала ў бягучым сезоне, але пакуль не здолела стаць прызёркай. Спрынт у Рупольдынгу ў яе атрымаўся няўдалым — два промахі падчас першай стральбы і толькі 36-е месца.

У пятніцу беларускія біятланісты з адным штрафным кругам занялі ў эстафеце 10-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі