Стаў вядомы склад зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па біятлоне
![Стаў вядомы склад зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па біятлоне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_714893_big.jpg.webp?itok=zTX3RMLD)
Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне вызначыў склад нацыянальнай каманды для выступлення на чэмпіянаце свету, які пройдзе ў Нарвегіі ў пачатку сакавіка. У жаночую зборную трапілі Надзея Скардзіна, Дар'я Юркевіч, Ірына Крыўко, Настасся Дубарэзава, Ганна Сола, Крысціна Ільчанка. У мужчынскую каманду ўвайшлі Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка, Раман Елетнаў, Максім Верабей, Дзмітрый Дзюжаў. Шосты ўдзельнік мужчынскай зборнай будзе вызначаны пазней.