Вы тут

Стаў вядомы рэальны прысуд экс-палітвязню Алегу Корбану

Алег Корбан / spring96.org

Праваабаронцы "Вясны" паведамляюць, што стаў вядомы рэальны прысуд экс-палітвязню Алегу Корбану.

Раней ён напісаў, што яго асудзілі на паўтара года абмежавання волі ("хімія") і выпусцілі. Суд над Корбанам быў закрыты. Актывіста вінавацілі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Высветлілася, што Корбану прысудзілі 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі, аднак дадалі важную акалічнасць: "Паводле арт. 78 КК судом пастаноўлена не прыводзіць у выкананне прызначанае пакаранне, калі на працягу аднаго года выпрабавальнага тэрміну абвінавачаны К. не зробіць новае злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі”. 

Пасля суда Корбан заявіў, што часова адыходзіць ад грамадскай дзейнасці, але прычынаў не патлумачыў.

Гэта першы выпадак, калі актывісту, якога судзілі па палітычнай справе, далі ўмоўнае непрымяненне пакарання — прынамсі з пачатку выбарчай кампаніі. 

Яшчэ адзін асуджаны Арцём Сарокін ("справа пра 0 праміле") атрымаў адтэрміноўку выканання пакарання згодна з артыкулам 77 Крымінальнага кодэкса. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.