Стаў вядомы дакладны расклад гульняў беларускіх клубаў у еўракубках

Барысаўскі БАТЭ правядзе першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць албанскага "Скендэрбеў" 15 ліпеня на "Барысаў-Арэне".

Пачатак сустрэчы а 20-й гадзіне. Матч у адказ пройдзе 22 ліпеня ў Албаніі, пачатак а 21-й гадзіне паводле беларускага часу.

У 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы мінскае "Дынама" будзе прымаць у першым матчы пераможцу пары МюПа-47 (Фінляндыя)/"Фуглаф'ердур" (Фарэры) (першая сустрэча — 1:0) 17 ліпеня на сталічным стадыёне "Трактар" у 18.30. "Нёман" у гэты ж дзень згуляе ў Гродна (пачатак а 20-й гадзіне) з пераможцам тандэма "Хабнарф'ёрдзюр" (Ісландыя)/"Гленавон" (Паўночная Ірландыя) (першы матч — 3:0). А вось салігорскаму "Шахцёру" давядзецца 17 ліпеня правесці гасцявы матч з лепшай камандай пары "Дзеры Сіці" (Ірландыя)/"Эберыстуіт" (Уэльс) (4:0). Матч у адказ гарнякі згуляюць 24 ліпеня на сваім стадыёне, пачатак а 20-й гадзіне.

Лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага раўнда абодвух еўрапейскіх турніраў адбудзецца 18 ліпеня, калі яшчэ не будзе вызначаны лёс ніводнага з квартэта беларускіх клубаў, інфармуе "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі