Статкевіч супраць таго, каб дэмакратычныя кандыдаты зняліся з выбараў

На яго думку, гэта не будзе падставай для непрызнання выбараў і змяншае матывацыю да плошчы.

Статкевіч: "Такой падставай з'яўляецца толькі даказаная фальсіфікацыя, якая можа быць даказаная, калі ёсць альтэрнатыўныя кандыдаты, супраць якіх і на карысць аднаго фальсіфікуюць. Акрамя таго, гэта непавага да людзей, якім мы не пакідаем нават маральнай магчымасці прагаласаваць за некага і супраць некага. Акрамя таго, гэта зніжае матывацыю да Плошчы, таму я супраць".

Статкевіч адзначае, што, на жаль, у яго не атрымалася паразмаўляць з іншымі кандыдатамі.

Статкевіч: "Сёння была такая спроба правесці сустрэчу. Нам гарантаваў арганізатар, што мы сустрэнемся і ціха пагаворым, але я прыйшоў і пабачыў там камеры. Весці перамовы пад камерамі проста немагчыма. На жаль, сустрэчу сёння сарвалі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі