"Стары Ольса" прывёз Полацкі сшытак на яго радзіму, Брэстчыну

15 траўня гурт даў канцэрт у Брэсцкім тэатры драмы. Адзін з фанаў "Ольсы" прыляцеў на канцэрт з Тбілісі і быў вітаны крыкамі "Жыве Грузія!" Музыкі прэзентавалі сярэднявечны літвінскі танец "Дрыгула".
Былі і старыя кампазіцыі з альбома "Ў карчме". Залу "ольсы" запалілі хітом "Ехаў літвін". Канцэрт доўжыўся каля 2,5 гадзін з антрактам. Імпрэза прысьвячалася 10-годдзю "Старога Ольсы".

Былі гэгі кіраўніка Змітра Сасноўскага, добры гумар, прадуманы сцэнарый з прэзентацыяй старадаўніх інструментаў і нават розыгрышамі прызоў. Адзін з іх выйграў даўні аматар гурта Анатоль Ярмак.

Зміцер Сасноўскі распавёў Еўрарадыё: "Я дакладна ведаю, што ўсе чатыры часткі "Полацкага сшытка" ў XVII стагоддзі былі сабраныя ў адзін зборнік менавіта ў Астрамечава на Берасцейшчыне. Чаму і называюцца Астрамечаўскім рукапісам. Менавіта тут былі складзеныя яго арганная, свецкая-вакальная, інструментальная і танцавальная часткі".

Гурт у канцы выклікалі на "біс". Слухачы разыходзіліся ў прыўзнятым настроі.



Сяргей Тапчэўскі, адпушчаны на канцэрт з войска



Вялікі бубен Андрэя Апановіча



Флейтыстка Марыя Шарай



Крылападобныя гуслі



Лютніст Ілля Кубліцкі



А вось як іграе жаўна


Здымкі Паўла Грыня

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі