Старшынёй БАЖу на безальтэрнатыўнай аснове абраная Жана Літвіна

Старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў на безальтэрнатыўнай аснове абраная цяперашні кіраўнік арганізацыі Жана Літвіна.
Дэлегат з'езду Ўладзімір Дзюба высунуў у якасці альтэрнатыўнай кандыдатуры журналіста Яўгенія Агурцова, які не з'яўляўся дэлегатам з'езду і на з'ездзе не прысутнічаў.

Шматлікія расцанілі гэта як недарэчны жарт, і дадзеную кандыдатуру з'езд адвёў, паведамляе БелаПАН.

Абраныя таксама чатыры намеснікі старшыні — юрыст БАЖ Андрэй Бастунец, рэдактар інтэрнэт-газеты "Салідарнасць" Аляксандр Старыкевіч, чальцы БАЖ Аліна Суравец і Андрэй Аляксандраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі