Старшыня Вярхоўнага суда распавёў, чаму ў Беларусі не ўзнік суд прысяжных

Старшыня Вярхоўнага суда распавёў, чаму ў Беларусі не ўзнік суд прысяжных

Ад ідэі суда прысяжных у Беларусі адмовіліся, бо людзі самі гэтага не хацелі. Такую выснову можна зрабіць са словаў старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы

У інтэрв'ю "СБ. Беларусь сегодня" юрыст распавёў, што першую канцэпцыю судова-прававой рэформы ў Беларусі прынялі ў 1992 годзе. "Яна была цікавай, але шмат у чым апярэджвала свой час і з'яўлялася цяжкавыканальнай", — лічыць ён. 

Сукала ўзначаліў Вярхоўны суд у 1997 годзе. Як ён кажа, адразу пабачыў, што канцэпцыя не працуе. Сярод іншага ў канцэпцыі прапаноўвалася ўвесці суд прысяжных. "Якое там забяспечыць судовую калегію прысяжных з 7-9 чалавек, калі мы не маглі забяспечыць яўку нават 2 народных засядацеляў? Людзі не рваліся выконваць гэтую функцыю", — тлумачыць старшыня Вярхоўнага суда. 

Дый сам суд прысяжных, на думку юрыста, не самая ўдалая і якасная форма правасуддзя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі