Старшыня КДК: Банкаўская сістэма Беларусі стала свайго роду МММ (відэа)

Старшыня камітэта дзяржкантроля Леанід Анфімаў быў адной з галоўных дзеючых асоб на ўчорашняй нарадзе, прысвечанай сітуацыі ў эканоміцы. Ён адзначыў, што адбыўся разрыў паміж рэальным сектарам эканомікі і банкаўскай сістэмай краіны. А даручэнне кіраўніка дзяржавы зрабіць крэдыты больш даступнымі для народнай гаспарадкі не выкананае.

Анфімаў: "Эканоміка стала закладнікам банкаўскай сістэмы. Банкаўская сістэма стала свайго роду МММ, дзе ламавую нагрузку ў якасці асноўнай крыніцы для працэнтных выплат цягнуць прадпрыемствы рэальнага сектару эканомікі. Але іх магчымасці не бязмежныя".

Пасля гэтага кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова паднялася і сказала, што не згодная са словамі Анфімава, паводле якіх "Нацыянальны банк і нацыянальная банкаўская сістэма пераўтварыліся ў МММ". Яна папрасіла "стварыць камісію, якая б дала ацэнку рабоце Нацыянальнага банка".

Аляксандр Лукашэнка гэта не падтрымаў. Ён выказаў здзіўленне, чаму напярэдадні нарады Ермакова і Анфімаў не супаставілі свае матэрыялы.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі