Старажоўскія могілкі будуць ратаваць толькі бюракратычнымі сродкамі

У Мінску на месцы былых Старажоўскіх могілак раскапалі пахаванне часоў Першай сусветнай вайны. На іх месцы збіраліся пабудаваць каналізацыйны калектар.  Працы ўдалося прыпыніць дзякуючы ўмяшанню Беларускага таварыства аховы помнікаў, бо могілкі з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. На іх пахаваныя салдаты расійскага войска часоў Першай сусветнай і беларускія бежанцы, памерлыя ў мінскіх шпіталях у той час.

З ініцыятывы Таварыства аховы помнікаў у справу ўмяшалася амбасада Расіі. Гаворыць старшыня арганізацыі гісторык Антон Астаповіч:

Астаповіч: Каб не ўнутрыбеларускія сродкі, то і амбасада Расіі не ўмяшалася б. Разумееце, амбасада Расіі па горадзе не бегае і сітуацыю не адсочвае. І покуль бы яна сама нешта ініцыявала, там бы траншэю праклалі да канца.

Старшыня Таварыства аховы помнікаў лічыць, што выпраўляць сітуацыю можна толькі з дапамогай працэдурных і інфармацыйных сродкаў. Лісты наконт раскопак на Старажоўскіх могілках будуць адпраўленыя ў пракуратуру, Савет Бяспекі, расійскую амбасаду.

Астаповіч: Ну што яшчэ можа зрабіць грамадскасць? Выйсці з плакатамі на вуліцу? Але я адразу кажу, што я гатовы сам выйсці. Але ж, прабачце мне, я не палітык, я грамадскі дзеяч. І проста так людзей пад разгон я не павяду. Ні адно вулічнае дзеянне яшчэ ніводную гісторыка-кульутрную каштоўнасць не выратавала. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі