Станцыю метро “Магілёўская” часова зачынілі, там шукаюць бомбу (абноўлена)

 Станцыю метро “Магілёўская” часова зачынілі, там шукаюць бомбу (абноўлена)

Станцыя метро “Магілёўская” ў Мінску часова зачынілася. Пра гэта прыкладна апоўдні паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама ў сваім Твітары.

“Па тэхнічных прычынах станцыя метро “Магілёўская” часова зачыненая. Цягнікі ідуць да станцыі “Аўтазаводская”, — патлумачылі ў міліцыі і прынеслі прабачэнні за нязручнасці.

Як паведамляюць СМІ са спасылкай на сталічную міліцыю, у метро можа быць выбуховае прыстасаванне. На месцы працуе група сапёраў.

Фота: TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі