Станцыя мінскага метро "Малінаўка" адкрыецца ў пачатку чэрвеня

Паводле яго слоў, 23 траўня пробны цягнік прайшоў да станцыі "Малінаўка". У цяперашні час "завяршаецца праца па канчатковым рэгуляванні сістэмаў". Робіцца ўсё магчымае, каб адкрыць станцыю ў першай дэкадзе чэрвеня, адзначыў Мурач.



БЕЛТА нагадвае, што станцыя метро "Малінаўка" пабудаваная на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Ясеніна побач з мікрараёнамі Малінаўка і Брылевічы. Яна стане канчатковым прыпынкам першай лініі Мінскага метрапалітэна на паўднёвым захадзе сталіцы. Даўжыня ўчастка падземных тунэляў ад суседняй станцыі "Пятроўшчына" да "Малінаўкі" складае 1800 метраў.

Нагадаем, "Малінаўку" планавалася адкрыць да 9 траўня, да Дня Перамогі і пачатку хакейнага чэмпіянату свету, аднак не паспелі.


 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі