Стан вучняў, параненых у стаўбцоўскай школе, палепшыўся

Стан вучняў, параненых пры нападзе ў стаўбцоўскай школе, палепшыўся. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла прэс-сакратар Мінздароўя Юлія Барадун

"Пацярпелыя знаходзяцца ў рэанімацыі. Іх стан палепшыўся, ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Хлопчыкі пачуваюцца добра", — заявіла Барадун.

Трагедыя ў Стоўбцах адбылася 11 лютага. У сярэдняй школе №2 дзесяцікласнік напаў з нажом на людзей. У выніку нападу памерла настаўніца гісторыі і адзін з вучняў. Яшчэ два школьнікі былі шпіталізаваныя з ранамі. Нападніка затрымалі.