Сталі вядомыя супернікі БГК на кваліфікацыі ў гандбольную Лігу чэмпіёнаў

Кваліфікацыйныя гульні пройдуць 6 і 7 верасня ў фармаце "фіналу чатырох". У першы дзень брэсцкія гандбалісты сустрэнуцца з галандскім клубам "Таргас Бэвас Панінген". У выніку перамогі, БГК імя Мяшкова згуляе з пераможцам пары "Татран" (Славакія) і "Вайводзіна" (Сербія).

Пра перспектывы БГК імя Мяшкова ў гэтым турніры Еўрарадыё паразмаўляла з рэдактарам сайту sportbrest.com Алесем Леўчуком, На думку спартовага аглядальніка, брэстаўчане проста абавязаны абыграць слабейшых галандцаў, а ў другі дзень спаборніцтваў хутчэй за ўсё сустрэнуцца з "Татранам".

Ляўчук: "Татран" — гэта чэмпіён Славакіі. У мінулым годзе яны гулялі ў SEHA-ліге. БГК двойчы прайграў дома і на выедзе, аднак ў паўфінале "фіналу чатарох" перамог па пенальці... Думаю, зараз будзе цікавая гульня. Калі БГК пройдзе далей, нас чакае вельмі цікавая гандбольная восень-зіма".

Нагадаем, Еўрапейская федэрацыя гандбола нечакана для БГК імя Мяшкова змяніла ўмовы ўдзелу ў Ліге чэмпіёнаў.  Раней, каб трапіць у групавы этап прэстыжных спаборніцтваў, улічваўся рэйтынг краін у еўракубках. Аднак, паводле новых правілаў, улічваецца рэйтынг выступаў беларускіх клубаў толькі ў самой Лізе чэмпіёнаў за апошнія тры сезоны. Тут наша краіна размясцілася толькі на 14-м месцы, таму дзейснаму чэмпіёну
Беларусі давядзецца прайсці кваліфікацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі