Сталі вядомыя расійскія расцэнкі за забітых украінскіх вайскоўцаў

Падчас допыту 39-гадовы расіянін распавёў, што па заданні расійскай спецслужбы накіроўваўся ва ўсходнія вобласці Украіны для ўдзелу ў незаконных узброеных фармаваннях. Перад ад'ездам ва Украіну ён прайшоў падрабязны інструктаж у Растове-на-Доне, інфармуе УНН са спасылкай на Службу бяспекі Украіны.





За сваю "працу" ён павінен быў атрымаць ўзнагароджанне. За забойства шараговага ўкраінскага вайскоўца — 100 долараў, за афіцэра — 1000 долараў. Пасля вяртання яму мусілі заплаціць яшчэ 2000 еўра.





Цяпер расіянін пад вартай. Працягваецца следства.





Фота — wh.joyreactor.cc