Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі студэнта ў Мінску (фота)

Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі студэнта ў Мінску (фота)

Следчы камітэт парводзіць парверку па факце смерці 18-гадовага студэнта ў інтэрнаце БДУ №1. Пра гэта прэс-служба СК паведаміла ў сацсетках. 

Як распавядала Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося ўначы 28 снежня на вуліцы Свярдлова ў цэнтры Мінска. 

Паводле звестак следчых, хлопец вучыўся на другім курсе. Ён загінуў пры падзенні з пятага паверху. 

Як паведамляецца, кампанія маладых людзей напярэдадні вечарам сабралася ў адным з пакояў інтэрната на пятым паверсе. Там яны выпівалі. Перыядычна маладыя людзі вылазілі з вокнаў, каб зрабіць сэлфі. Адзін са студэнтаў, які захапляўся паркурам, пры гэтым забраўся на фасад і вярнуўся назад. 

Відавочцы распавялі, што кампанія была на агульнай кухні, калі гэты юнак адчыніў акно і зноў вылез з прываконня на фасад будынка. Праз нейкі час ён знік. Калі яго прыяцелі вызірнулі ў акно, то пабачылі, што хлопец ляжыць на зямлі.

Раней крыніцы ў адміністрацыі БДУ паведамлялі Еўрарадыё, што малады чалавек зваліўся з гаўбца. 

Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння.

Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі студэнта ў Мінску (фота)
Фота: Следчы камітэт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі