З балкона ў інтэрнаце БДУ выпаў студэнт: спрабаваў зрабіць сэлфі

З балкона ў інтэрнаце БДУ выпаў студэнт: спрабаваў зрабіць сэлфі

Трагічнае здарэнне адбылося ўночы на 28 снежня ў інтэрнаце БДУ №1, што месціцца на вуліцы Свярдлова ў цэнтры Мінска. З будынка вываліўся студэнт і разбіўся насмерць. Па звестках блогера, хлопец быў нападпітку.

Крыніцы Еўрарадыё ў адміністрацыі БДУ пацвярджаюць выпадак, але абвяргаюць, што студэнт быў п'яны. Па нашых звестках, здарыўся няшчасны выпадак: хлопец хацеў зрабіць сэлфі на невялікім балконе (яны ў будынку ёсць на трэцім і чацвёртым паверхах) і не ўтрымаўся. 

У інтэрнаце жывуць студэнты гістарычнага факультэта, факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама Інстытута бізнеса БДУ. У прэс-службе БДУ Еўрарадыё паведамілі, што загінулы — студэнт менавіта Інстытута бізнеса БДУ.

Праверку па факце здарэння праводзіць Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі