Сталі вядомыя новыя кошты на школьныя падручнікі

Сталі вядомыя новыя кошты на школьныя падручнікі

Міністэрства адукацыі абвясціла новыя кошты на школьныя падручнікі на 2017/2018 навучальны год. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Камплект з 11 падручнікаў для першага класа будзе каштаваць 16,49 рубля, для другога класа — 19,52 рубля (11 кніг), для трэцяга класа 21,96 рубля (13 кніг), для чацвёртага класа — 13,4 рубля (12 падручнікаў).

У сярэдніх класах самы вялікі раскід коштаў на падручнікі: пяты клас — 24,02 рубля (16 кніг), шосты клас — 26,64 рубля (13 кніг), сёмы клас — 40,57 рубля (14 кніг), восьмы клас — 17,59 рубля (14 кніг).

Для старэйшых класаў падручнікі таннейшыя, чым для сярэдніх: дзявяты клас — 16,06 рубля (16 кніг), дзясяты клас — 22,17 рубля (15 кніг), адзінаццаты клас — 27,97 рубля (16 кніг).

Паводле пастановы ўраду ад 24 чэрвеня 2011 года, плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі бярэцца ў памеры 50% ад іх кошту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі