Стала вядомая прычына паломкі моста на МКАД

Стала вядомая прычына паломкі моста на МКАД

На месцы паломкі моста на Мінскай кальцавой аўтадарозе ўчора працавала адмысловая камісія. Як высветлілі ў спецыялістаў журналісты тэлеканала "Беларусь 1", прычынай аварыйнай сітуацыі магла стаць памылка ў праекце, які рабіўся пры рэканструкцыі моста ў 2001 годзе.

Як паведамлялася раней, на скрыжаванні Ігуменскага тракта і МКАД лопнула апора моста. У выніку гэтага на мосце прасеў асфальт. ДАІ спярша абмежавала рух па мосце і пад ім, а потым і ўвогуле перакрыла. Цяпер арганізаваны аб'езд аварыйнага ўчастку.

Спецыялісты "Гараўтамоста", каментуючы сітуацыю, паведамілі, што капітальны рамонт моста быў патрэбны яшчэ ў лютым-сакавіку 2018 года. Адпаведныя лісты яны накіроўвалі ў Мінгарвыканкам, які з'яўляецца ўласнікам збудавання. 

На час рамонту рух грамадскага транспарту будзе арганізаваны па іншых маршрутах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі