"Гараўтамост": Капрамонт для апоры на МКАД патрэбны быў яшчэ ў лютым

"Гараўтамост": Капрамонт для апоры на МКАД патрэбны быў яшчэ ў лютым

Капітальны рамонт для апоры моста, якая сёння трэснула на МКАД, быў патрэбны яшчэ ў лютым-сакавіку. Пра гэта ў каментары tut.by паведамілі спецыялісты арганізацыі. 

Здарэнне на МКАД, як паведамлялася, адбылося сёння ў раёне Лошыцы. Там лопнула апора моста, у выніку чаго прасеў асфальт. ДАІ забараніла рух па самім мосце і пад ім. 

Намеснік дырэктара ГП "Гараўтамост" Яўген Фей паведаміў, што пад мостам будзе выстаўляцца часовая апора, каб не абвалілася бэлька. Спецыяліст не можа сказаць, колькі спатрэбіцца часу, каб замяніць пашкоджаную апору.

"Увесь мост мае патрэбу ў правядзенні капрамонту. У лютым-сакавіку БелдарНДІ праводзіў абследаванне, вырашылі, што трэба рабіць капрамонт моста. На падыходах да яго выставілі знакі абмежавання грузападымальнасці 15 тон. Гэтыя абмежаванні з абодвух бакоў пуцеправода. Не ведаю, з якой прычыны гэта адбылося. Можа, хтосьці праехаў цяжэйшы", — тлумачыць Яўген Фей.

Спецыяліст падкрэслівае, што рамонт моста залежаў не ад іх арганізацыі, а ад Мінгарвыканкама — гэта ўласнік моста. Туды "Гараўтамост" накіроўваў лісты. З Мінгарвыканкама адказвалі, што мост ставяць на кантроль і распрацоўваюць праграму. 

Паведамляецца, што гэты ўчастак пуцеправода пабудавалі ў 1984-1985 гадах, а рэканструявалі ў 2001-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі