Стала вядомая прычына аварыі беларускага аўтобуса пад Псковам

Стала вядомая прычына аварыі беларускага аўтобуса пад Псковам

Прычынай аварыі, у якую трапіў беларускі аўтобус пад Псковам, называюць надвор'е. Пра гэта піша сайт "Фонтанка" са спасылкай на ўпраўленне МУС Расіі па Пскоўскай вобласці. 

"Пасля дажджу на пакрыцці ўтварылася наледзь, праз яе кіроўца 47 гадоў не справіўся з кіраваннем", — заявілі ў прэс-службе паліцыі.

Як распавядала Еўрарадыё, беларускі аўтобус Мінск — Санкт-Пецярбург трапіў у ДТЗ сёння ўначы пад Псковам. У аўтобусе былі 50 пасажыраў і два кіроўцы. 

Колькасць пацярпелых пры аварыі называецца ў СМІ розная — ад 13 да больш як 20 чалавек. Сярод пацярпелых тры дзяўчынкі — 9, 11 і 13 гадоў, удакладняе informpskov.ru.

Па словах медыкаў, сярод траўмаў, атрыманых пасажырамі, пераважаюць удары грудных клетак, удары галавы, пераломы ключыц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі