Вы тут

Стала вядома, якія пакаранні пагражаюць актывістам закрытых НДА

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў / Еўрарадыё, архіўнае фота

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з’явіўся тэкст законапраекта пра крымінальную адказнасць за ўдзел у ліквідаваных і незарэгістраваных арганізацыях.

Гэта артыкул Крымінальнага кодэкса 193-1 "Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці". Мры пакарання — штраф, ці арышт, ці пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Дарэчы, артыкул 193-1 не будзе распаўсюджвацца на арганізацыі, прызнаныя экстрэмісцкімі і забароненыя. Яны трапляюць пад дзеянне артыкула 423-1.

Таксама пад дзеянне артыкула 193-1 не будуць трапляць арганізацыі, чыя дзейнасць прыпыненая для ліквідацыі парушэнняў, і на арганізацыі, якія праходзяць дзяржрэгістрацыю ў вызначаным парадку.

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі адразу ў двух чытаннях змены ў Крымінальны кодэкс, якія ўводзяць крымінальную адказнасць за ўдзел у ліквідаваных ці незарэгістраваных арганізацыях. Гэты законапраект павінен ухваліць Савет Рэспублікі і падпісаць Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.