Вы тут

У Беларусі ўводзяць крымінальную адказнасць за ўдзел у ліквідаваных арганізацыях

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / Еўрарадыё

У Беларусі ўводзяць крымінальную адказнасць за ўдзел у ліквідаваных арганізацыях, партыях, фондах ці тых, дзейнасць якіх прыпынена альбо забаронена, ці калі яны незарэгістраваныя. Адпаведныя папраўкі да Крымінальнага кодэкса прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях.

Змены ўнесены і ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Яны датычаць правядзення масавых мерапрыемстваў.

Далей законапраект ухваліць Савет Рэспублікі, а пасля яго падпіша Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.