Стала вядома, колькі беларусаў працуе ў Польшчы легальна

Стала вядома, колькі беларусаў працуе ў Польшчы легальна

У Польшчы афіцыйна працаўладкаваныя і плацяць унёскі ў Фонд сацыяльнага страхавання 87 тысяч беларусаў. Такія звесткі былі ў польскіх дзяржорганаў на канец чэрвеня, піша Prawo.pl са спасылкай на Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі.

Дарэчы, беларусаў з дакументамі на легальнае знаходжанне ў Польшчы налічваецца менш. На ўліку ў Фондзе сацстрахавання стаяць як наёмныя работнікі, так і ўладальнікі фірмаў, людзі, якія працуюць па дамове падраду і на падставе іншых дагавораў.

Агулам у Польшчы налічваецца амаль 1 мільён 25 тысяч афіцыйна працаўладкаваных замежнікаў. Найбольшую групу складаюць украінцы — 736 тысяч. Беларусы ідуць на другім месцы. У тройку лідараў уваходзіць таксама Грузія: у Польшчы легальна працуе больш за 28 тысяч грамадзян гэтай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі