Стала вядома, калі пачне дзейнічаць указ Лукашэнкі пра замежныя пасылкі

Стала вядома, калі пачне дзейнічаць указ Лукашэнкі пра замежныя пасылкі

Стала вядома, калі пачне дзейнічаць указ Аляксандра Лукашэнкі № 40 пра замежныя пасылкі і ўвоз тавараў у Беларусь фізічнымі асобамі. Дакумент быў афіцыйна апублікаваны 13 лютага. Яго дзеянне пачнецца роўна праз два месяцы.

Стала вядома, калі пачне дзейнічаць указ Лукашэнкі пра замежныя пасылкі

Як паведамляла Еўрарадыё, нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання, якія перасылаюцца на адрас аднаго атрымальніка, указам былі зніжаныя з 200 еўра і 31 кг да 22 еўра і 10 кг на працягу каляндарнага месяца. Паводле звестак мытнікаў, за апошнія тры гады аб'ём увезеных у Беларусь міжнародных паштовых адпраўленняў павялічыўся больш як у шэсць разоў: у 2013-м было 1,9 млн, у 2014-м — 6,3 млн, у 2015-м — 11,8 млн. Падкрэсліваеца, што каля 90% жыхароў Беларусі не атрымліваюць пасылак з замежжа. А больш за 250 тысяч грамадзян атрымліваюць ад 10 да 100 пасылак на год.

Бяспошлінныя ліміты на пасылкі: У Расіі — 1000€, Малдове — 300€, Грузіі — 125€

У выпадку атрымання тавараў коштам звыш 22 еўра і (або) масай большай за 10 кг, у частцы перавышэння будуць налічаныя мытныя пошліны, падаткі па раней дзейнай стаўцы — 30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг. Так, з моманту ўваходжання ў сілу ўказа пры атрыманні пасылкі коштам 50 еўра і масай 2 кг мытныя пошліны, падаткі складуць: (50 - 22) х 30% = 8,4 еўра. У дачыненні да такой пасылкі таксама неабходна выплаціць мытны збор у 5 еўра, інфармуе Дзяржаўны мытны камітэт.

Што можна набыць на Aliexpress за 22 еўра

Ва ўказе таксама вызначана, што ў выпадку ўвозу ў Беларусь тавараў часцей за адзін раз на тры месяцы, тыя з іх, якія каштуюць звыш 300 еўра і (або) вагой большай за 20 кг не будуць адносіцца да тавараў для асабістага карыстання. Пры гэтым нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у 1 500 еўра і 50 кг працягваюць дзейнічаць.

Эксперт пра “Указ аб 22 еўра”: Гэта толькі пагоршыць сітуацыю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі