Стала вядома, дзе купілі больш за ўсё беларускага алкаголю сёлета

Алкаголь

Алкаголь / Алкоголь

Кітай купляе ў Беларусі джын, ядлаўцовую настойку і лікёры, а гарэлку Беларусь прадае ад Казахстана да краін Балтыі і ЕС, піша Myfin. Выданне прааналізавала, якія краіны набываюць алкаголь з Беларусі.

Белстат не публікуе ў адкрытым доступе дэталёвай статыстыкі знешняга гандлю, адзначае выданне. Таму ацаніць аб'ёмы і геаграфію беларускага алкагольнага экспарту даволі складана. Журналісты абапіраліся на дадзеныя імпарту, якія публікуюць гандлёвыя партнёры Беларусі, а таксама на справаздачы статыстычнага аддзела ААН.

Гарэлку Беларусь экспартавала ў Казахстан краіны Балтыі, Азербайджан, Грузію, Арменію, Германію, Новую Зеландыю, Італію, Малдову і іншыя дзяржавы.

За імпарт гарэлкі з Беларусі ў першым паўгоддзі 2023 года Казахстан заплаціў 1,31 млн. долараў. А Латвія заплаціла за беларускую гарэлку яшчэ больш — 1,9 млн долараў.

Аб'ёмы паставак у Кітай хоць і выраслі сёлета, але яны ўсё яшчэ заўважна больш сціплыя. Беларусь прадала ў КНР спіртавых настоек, лікёраў і гарэлкі толькі на паўмільёна даляраў.

Выданне адзначае, што асноўны аб'ем беларускага экспарту гарэлкі завязаны на Расію. Але там статыстыка таксама закрытая, таму прааналізаваць аб'ёмы паставак немагчыма. Апошнія даступныя дадзеныя за 2021 год кажуць, што выручка Беларусі ад экспарту гарэлкі ў Расійскую Федэрацыю склала 24,3 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі